predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Музычную казку “Прыгоды Пэтсана і Фіндуса” паглядзелі маленькія наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі

13 июля 2018

Музычную казку “Прыгоды Пэтсана і Фіндуса” паглядзелі маленькія наведвальнікі дзіцячай бібліятэкі

Цікавае прадстаўленне для маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак нядаўна прайшло ў дзіцячай бібліятэцы. Дзякуючы спонсарскай падтрымцы пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, кампаніі “ІКЕА” і курсам “Мова нанова”, маленькія гледачы змаглі паглядзець музычную казку.

У пачатку прадстаўлення гледачоў вітала супрацоўнік пасольства Швецыі ў нашай краіне Алеся Літвіноўская. Яна крыху расказала пра гэту паўночную краіну, яе гісторыю, яе людзей і іх заняткі. Затым на працягу гадзіны дзеці сталі гледачамі і ўдзельнікамі музычнага прадстаўлення паводле казкі шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста “Прыгоды Пэтсана і Фіндуса”. Пэтсан — гэта старэнькі дзядок. Яго ролю цудоўна выканаў Андрусь Такінданг. А ў вобраз гаманлівага ката Фіндуса ўдала пераўвасобілася Валерыя Валадзько. Артысты спявалі і танчылі разам з дзецьмі, гулялі ў конкурсы. Усе хлопчыкі і дзяўчынкі засталіся задаволеныя ад прагляду такой цудоўнай музычнай казкі і пасябравалі з яе персанажамі. Цяпер кожны можа пачытаць творы гэтага шведскага пісьменніка, бо пасля праграмы прадстаўнік пасольства падарыла некалькі экземпляраў кніг дзіцячай бібліятэцы.

Сяргей РАЙЧОНАК