На чарговым пасяджэнні райвыканкама ўвага была нададзена спецадукацыі і дэмаграфіі
Чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта прайшло пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама М. І. Баговіча. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены выканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі ўстаноў адукацыі. З дакладам “Аб арганізацыі спецыяльнай адукацыі ва ўстановах Шаркаўшчынскага раёна” выступіла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама К. Р. Міхнёнак. Са справаздачамі пра сваю дзейнасць у акрэсленым накірунку выступілі дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Шаркаўшчынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі” А. М. Рылова і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі “Лужкаўская СШ Шаркаўшчынскага раёна” З. І. Огінава. З дакладам “Аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2012—2015 гады ў Шаркаўшчынскім раёне” выступіў галоўны ўрач установы аховы здароўя “Шаркаўшчынская цэнтральная раённая бальніца” С. Т. Стома. Яго дапоўнілі старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі Шаркаўшчынскага РАУС Т. Г. Марозава і начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. М. Федуковіч. Па кожнаму з узгаданых пытанняў прыняты адпаведныя рашэнні.