predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

На малочнатаварнай ферме “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”

16 июля 2015

На малочнатаварнай ферме “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”

Малочнатаварная ферма “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс” налічвае 220 кароў. Іх абслугоўваюць чатыры пастаянныя даяркі — Галіна Пузырэўская, Валянціна Рачыцкая, Алена Рымдзёнак, Наталля Ясюкевіч і адна падменная — Ірэна Ветрыненя.

Малочнатаварная ферма “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс” налічвае 220 кароў. Іх абслугоўваюць чатыры пастаянныя даяркі — Галіна Пузырэўская, Валянціна Рачыцкая, Алена Рымдзёнак, Наталля Ясюкевіч і адна падменная — Ірэна Ветрыненя. Самы высокі сярэдні паказчык па надоях у Валянціны Рачыцкай, ён складае 15,6 кілаграмаў малака на карову. Крыху меней у Галіны Пузырэўскай — 13,8 кг. Такі ж і сярэдні паказчык па малочнатаварнай ферме. На 14 ліпеня па ферме надоена 6170 кілаграмаў малака. Паказчык немалы, але магло быць і больш. Частка малака ідзе на выпайку цялятам. У ліпені ў гурце было 8 расцёлаў. Пасля таго, як маленькія цяляты 21 дзень пабудуць на пашы, іх адвозяць на далейшае ўтрыманне ў спецыяльна падрыхтаванае памяшканне фермы. Заўсёды пільна сочыць за якасцю малака лабарант Ядзвіга Міронава. Старанна адносіцца да даручанай справы і майстар па штучным асемяненні жывёлы Юрый Рачыцкі. Дзякуючы іх карпатлівай рабоце і паказчыкі па расцёлах высокія, і якасць малака заўсёды на належным узроўні. А для таго, каб статак заўсёды пасвіўся на свежай адрошчанай траве, клапоцяцца пастухі Сямён Сямёнаў і Мар’ян Вялічка, якія своечасова адводзяць новыя загоны для скормлівання каровам.

Вось так, з захаваннем усіх патрэбных тэхналогій працуюць спецыялісты сярэдняга звяна і работнікі малочнатаварнай фермы “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс”, каб атрымаць максімальны прыбытак ад жывёлагадоўлі ў “перыяд вялікага малака”.

Сяргей РАЙЧОНАК