predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

На маршруце аўтакрамы – Дзед Мароз і Снягурачка

4 января 2018

На маршруце аўтакрамы – Дзед Мароз і Снягурачка

Напярэдадні навагодніх свят дзяржаўныя і прыватныя гандлёвыя ўстановы праводзілі разнастайныя акцыі, накіраваныя на прыцягненне большай колькасці пакупнікоў.

Для патрэб жыхароў аддаленых вёсак прадастаўлены аўтакрамы ў колькасці пяці адзінак. Два разы на тыдзень па вызначаных днях ажыццяўляецца дастаўка харчовых і прамысловых тавараў спажыўцам.

Навагоднімі святамі па адным з маршрутаў ездзіла незвычайная аўтакрама, за рулём якой знаходзіўся Дзед Мароз, а побач з ім сядзела Снягурачка. Такім чынам Шаркаўшчынскае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Саюзкаапгандаль” вырашыла павіншаваць сваіх пакупнікоў з Новым годам. Работнікі ўстановы вырашылі задаволіць не толькі запыты насельніцтва па асартыментнаму пераліку тавараў, а яшчэ і стварыць святочны настрой кожнаму пакупніку. А іх у той дзень было больш, чым звычайна. Бо вельмі прыемна было атрымаць пакупку з рук Снягурачкі.

Сяргей РАЙЧОНАК.