predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

1 декабря 2015

На пасяджэнні райвыканкама

27 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта на чале з яго старшынёй М. І. Баговічам. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўлення райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі сельгасарганізацый.

27 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта на чале з яго старшынёй М. І. Баговічам. На нараду ў вялікую залу райвыканкама былі запрошаны члены райвыканкама, начальнікі аддзелаў і ўпраўлення райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі сельгасарганізацый.

З дакладам "Пра вынікі выканання Дзяржаўнай праграмы развіцця турызму ў 2011—2015 гадах" выступіла намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. А. Арэшкава. Са справаздачай пра дзейнасць устаноў культуры па развіцці турыстычнага патэнцыялу выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. М. Шынкевіч. Пра работу і перспектыву аб'ектаў грамадскага харчавання на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна па прыцягненні турыстаў расказала намеснік дырэктара філіяла "Шаркаўшчынскі кансервавы завод" унітарнага прадпрыемства "Полацкая ўніверсальная база" Ж. П. Васюцёнак.

З дакладам "Пра вынікі работы народнагаспадарчага комплексу раёна, фінансавы стан арганізацый за студзень—кастрычнік 2015 года" выступіў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы А. Д. Далецкі.

З дакладам "Выкананне арганізацыямі раёна ўстаноўленых заканадаўствам тэрмінаў пералічэння плацяжоў у бюджэт Фонда сацыяльнай абароны (з выпрацоўкай эфектыўных мер па ліквідацыі парушэнняў, якія зараз маюцца)" выступіў начальнік аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Г. М. Дубоўскі. Яго дапоўніла начальнік аддзела эканомікі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А. М. Ціхановіч.

Аляксандр БАРЫЛА