Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
28 апреля 2016
26 красавіка адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, на якім абмеркавалі вынікі работы жывёлагадоўлі ў сакавіку 2016 года, завяршэнне стойлавага ўтрымання жывёлы і задачы па яе пераводу на летне-пашавае ўтрыманне. На пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі, галоўныя заатэхнікі і ветурачы сельскагаспадарчых арганізацый, заатэхнікі і ветурачы аддзяленняў. На пасяджэнні прысутнічаў дырэктар Віцебскай абласной ветэрынарнай лабараторыі Ілья Анатольевіч Дароўскіх. З дакладам па асноўным пытанні выступіў першы намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Юрый Георгіевіч Лабуць.

Для аграрыяў нашага рэгіёну выязная форма работы стала ўжо традыцыяй. А таму у другой, практычнай частцы пасяджэння, яго ўдзельнікі наведалі малочна-таварную ферму "Зорка" ААТ "Ельня-Агра", дзе азнаёміліся з умовамі кармлення дойнага статку і выпасу кароў на тэрыторыі побач з фермай, тэхналогіямі ўтрымання і кармлення цялят да 20-ці дзён і цялят на дарошчванні, атрыманнем малака гатункам "экстра" і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Удзельнікам пасяджэння таксама была прадэманстравана новая ўстаноўка па абразанні капытоў у буйной рагатай жывёлы.
Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч, які вёў пасяджэнне, паставіў шэраг канкрэтных задач перад кіраўніцтвам, заатэхнічнымі і ветэрынарнымі службамі гаспадарак па вырашэнні шэрагу ўзнятых пытанняў і выпраўленні недахопаў, якія маюць месца. Асаблівая ўвага кіраўніка раёна была звернута на тэхналогіі ўтрымання і кармлення жывёлы, ад якіх напрамую і залежыць павышэнне якасці і павелічэнне аб'ёмаў у жывёлагадоўчай галіне.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ