predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

На
сустрэчах з працоўнымі калектывамі раёна ўдзельнік VI Усебеларускага народнага
сходу Станіслаў Стома расказаў пра тое, як праходзіў форум

18 февраля 2021

На сустрэчах з працоўнымі калектывамі раёна ўдзельнік VI Усебеларускага народнага сходу Станіслаў Стома расказаў пра тое, як праходзіў форум

«Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!» — пад такім лозунгам 11 і 12 лютага прайшоў у Мінску VI Усебеларускі народны сход, на якім былі акрэслены планы развіцця нашай краіны на бліжэйшую пяцігодку.

«Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!» — пад такім лозунгам 11 і 12 лютага прайшоў у Мінску VI Усебеларускі народны сход, на якім былі акрэслены планы развіцця нашай краіны на бліжэйшую пяцігодку.

Шаркаўшчынскі раён на гэтым маштабным форуме прадстаўлялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Ламака, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Шпец і галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Стома.

У пачатку тыдня Станіслаў Тадэвушавіч сустрэўся з працоўнымі калектывамі Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду і Лужкаўскай амбулаторыі, а 17 лютага — з калектывам супрацоўнікаў пракуратуры. Галоўны ўрач ЦРБ расказаў, як праходзіў сход, якія на ім былі прыняты рашэнні і якія вектары ў сацыяльна-эканамічным развіцці Рэспублікі Беларусь былі ўзяты за аснову.

— Я з’яўляўся дэлегатам Усебеларускага народнага сходу ў другі раз, — паведаміў прысутным Станіслаў Тадэвушавіч. — Гэтыя дні былі асаблівая хвалюючыя, але разам з тым карыснымі ў плане атрымання мною інфармацыі і запомняцца надоўга. Выступленне Прэзідэнта было ўсебаковым. Аляксандр Рыгоравіч даў адказы на ўсе актуальныя пытанні, якія абмяркоўвае сёння беларускае грамадства, казаў пра любоў да Радзімы, неабходнасць абараняць яе ад ворагаў, пра важнасць патрыятычнага выхавання моладзі. У краіне нямала робіцца для камфортнага жыцця нашых людзей, для паляпшэння іх здароўя. Таму мы павінны быць разам і ўпэўнена крочыць да адзінай мэты. А гэта незалежная і квітнеючая Беларусь.

Сяргей РАЙЧОНАК.