Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
28 октября 2016
Напярэдадні прафесійнага свята, Дня аўтамабіліста і дарожніка, пра арганізацыю работы аўтатранспартнага прадпрыемства нашага раёна паведаміў начальнік участка Аляксей Іосіфавіч Васілёнак...
Напярэдадні прафесійнага свята, Дня аўтамабіліста і дарожніка, пра арганізацыю работы аўтатранспартнага прадпрыемства нашага раёна паведаміў начальнік участка Аляксей Іосіфавіч Васілёнак:
— Да пасажырскіх паслуг дзейнічае 21 маршрут, сярод якіх — 17 прыгарадных, 2 міжгароднія і 2 гарадскія. Цяпер у наяўнасці маецца 16 аўтобусаў, якія штодзень адпраўляюцца па вызначаных маршрутах. Працоўны калектыў участка аўтапарка налічвае 30 чалавек, з якіх 17 — вадзіцелі. Мы ажыццяўляем як пасажырскія, так і грузавыя перавозкі. На грузаперавозках задзейнічаны два аўтасамазвалы МАЗ.
Вялікіх слоў удзячнасці за нялёгкую працу заслугоўваюць вадзіцелі, чый працоўны стаж у нашай арганізацыі складае не адно дзесяцігоддзе. Гэта Уладзімір Генрыхавіч Блажэвіч, Сцяпан Іванавіч Кукуць, Юрый Казіміравіч Аляхновіч, Міхаіл Іванавіч Кабак, Уладзімір Уладзіміравіч Барон, Віктар Генадзьевіч Буйка, Вячаслаў Лявонцьевіч Грыгаровіч, Аляксандр Георгіевіч Бука, Пётр Сцяпанавіч Бахір. Дарэчы, апошняму за шматгадовую добрасумленную, бездакорную і безаварыйную працу прысвоена ганаровае званне "Чалавек года Шаркаўшчыны-2015". Сёлета Пётр Сцяпанавіч атрымаў у карыстанне з Барысаўскага аўтазавода новы аўтобус ПАЗ-4234, разлічаны на 30 пасадачных месцаў.
Са станоўчага боку зарэкамендавалі сябе і маладзейшыя вадзіцелі Юрый Браніслававіч Анецька, Пётр Пятровіч Хаданёнак і іншыя. З нядаўняга часу на ўчастку працуе і сын аднаго з лепшых вадзіцеляў Юрыя Казіміравіча Аляхновіча — Міхаіл. Бацька перадае яму свае вопыт, майстэрства, уменне дасканала валодаць тэхнікай і паважліва адносіцца да пасажыраў.
Сёлета на заслужаны адпачынак пайшоў ветэран працы, які шмат год аддаў справе пасажырскіх перавозак — Валянцін Канстанцінавіч Кабяк. Карыстаючыся магчымасцю, шчыра віншую сваіх калег па працы, ветэранаў, цяперашніх вадзіцеляў з Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Сяргей РАЙЧОНАК