predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Народнае свята Купалле ў Шаркаўшчыне

7 июля 2016

Народнае свята Купалле ў Шаркаўшчыне

Народнае свята Купалле ў ноч з 6 на 7 ліпеня адзначалася амаль у кожнай цэнтральнай сядзібе нашага раёна. Шаркаўчане, як і ў мінулыя гады, адпачывалі ў парку сельгастэхнікі.

Народнае свята Купалле ў ноч з 6 на 7 ліпеня адзначалася амаль у кожнай цэнтральнай сядзібе нашага раёна. Шаркаўчане, як і ў мінулыя гады, адпачывалі ў парку сельгастэхнікі.

Работнікі раённага Цэнтра культуры ажыццявілі тэатралізаваную пастаноўку “На Івана ночка мала”. Самадзейныя артысты ўмела весялілі прысутную публіку сваёй шчырай ігрой на сцэне. Яшчэ зранку на лугах можна было заўважыць дзяўчат, якія шукалі найпрыгажэйшыя краскі, каб паспець да вечара сплесці вянкі. Для іх праводзіўся конкурс “Купалінка – 2016”. Удзельніцы — Ірына Малыш, Юлія Гірстун і Алена Мацвеева — у разнастайных конкурсных этапах спрачаліся за званне прыгажуні чароўнай купальскай ночы. Журы, дарэчы, у гэтым конкурсе не было. Пераможцу павінны былі абраць прысутныя гледачы сваімі гучнымі апладысментамі і гоманам “Ура!”. Тытул “Купалінка—2016” у выніку атрымала Ірына Малыш.

У даўніну спаць ці сумаваць у купальскую ноч забаранялася і лічылася грахом. Трэба было весяліцца на поўную моц і ад усёй душы. Адным словам, удзельнікі свята ў Шаркаўшчыне традыцыю выканалі, а галоўнае, атрымалі задавальненне і добры настрой.

Сяргей РАЙЧОНАК