predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу

21 апреля 2016

Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу

У краіне пачалася падрыхтоўка да важнейшай палітычнай падзеі года — Усебеларускага народнага сходу. У сераду, 20 красавіка, прайшоў чарговы сход работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына”. Галоўным пытаннем у парадку дня стаяла выбранне ўпаўнаважаных на раённы сход па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў пятага Усебеларускага нороднага схода.

Спачатку да прысутных з дакладам звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома. У сваёй прамове яна агучыла сутнасць правядзення Усебеларускага народнага схода, паведаміла пра вынікі развіцця Шаркаўшчынскага раёна за 2011—2015 гады, азнаёміла з планамі і задачамі на бягучы год. Пасля намеснік дырэктара ААТ “Буеўшчына” па ідэалагічнай рабоце Аляксандр Гернат прапанаваў прысутным кандыдатуры дванаццаці работнікаў сельгаспрадпрыемства для ўдзелу ў раённым сходзе. У ходзе адкрытага галасавання ўпаўнаважанымі ад сельгаспрадпрыемства былі выбраны: Анатолій Буда, Аляксандр Гернат, Марыя Касцюкевіч, Арцём Ражноў, Марыя Цітовіч, Андрэй Касцюкевіч, Любоў Носка, Святлана Пяткоўская, Ірына Клакоўская, Антаніна Маркелава, Георгій Струй і Марына Вайцяховіч.

Раённы сход па вылучэнні кандыдатур і выбранні ўдзельнікаў пятага Усебеларускага народнага схода адбудзецца 4 мая ў раённым Цэнтры культуры.

Сяргей РАЙЧОНАК