Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 декабря 2013
У межах навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Морхат наведаў сацыяльна-педагагічны цэнтр Шаркаўшчынскага раёна.
У межах навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Морхат наведаў сацыяльна-педагагічны цэнтр Шаркаўшчынскага раёна. Мечыслаў Віктаравіч павіншаваў маленькіх выхаванцаў цэнтра з каляднымі і навагоднімі святамі, уручыў ім падарункі. Таксама з віншаваннямі і падарункамі завіталі ў гэты перадсвяточны дзень прадстаўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 ААТ АСБ “Беларусбанк”.
27 снежня выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра Шаркаўшчынскага раёна павіншаваў старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Не абышлося без падарункаў, якія, выступіўшы ў прыемнай ролі Дзеда Мароза, раздаў Мікалай Ірынархавіч. Адразу пасля гэтага дзеці накіраваліся на дабрачынны навагодні ранішнік у раённы Дом культуры, дзе сабраліся сярод іншых і тыя, каму ў гэтыя святочныя дні асабліва патрэбныя ўвага і цеплыня: сіроты, дзеці з няпоўных сямей, дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Работнікі культуры падрыхтавалі святочнае прадстаўленне пра прыгоды Машы і Віці. Юныя і адважныя героі адправіліся на пошукі Снягуркі, якую скраў Кашчэй. Вядома, злыя сілы чынілі ім разнастайныя перашкоды, з якімі Маша і Віця паспяхова справіліся і вярнулі Снягурку Дзеду Марозу. Малышы ў прыгожых касцюмах лясных звяркоў, казачных персанажаў разам з Дзед Марозам і Снягуркай вадзілі карагоды каля навагодняй ёлкі, танцавалі, спявалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў гульнях. Ніхто не застаўся без падарункаў. Дзед Мароз шчодра раздаваў цукеркі, шакаладкі, лялькі і іншыя падарункі, якія былі набыты на сродкі, выдзеленыя райвыканкамам.
Андрэй БУРЭЦ