predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

20 сентября 2017

Не дапусціць страт ураджая зерневых культур на прысядзібных участках сельскага насельніцтва

Пагодныя ўмовы з-за моцных дажджоў не дазваляюць зернеўборачным камбайнам выехаць на палеткі і на прысядзібныя ўчасткі жыхароў нашага раёна. Таму кожны, хто зацікаўлены ў захаванні ўласнага вырашчанага зерня, павінен скасіць збажыну і складзіраваць яе ў тым месцы, на якім без перашкод можна будзе правесці малацьбу камбайнам.

У мэтах забеспячэння выканання даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі па недапушчэнні страт ураджая зерневых культур, у тым ліку вырашчанага на прысядзібных участках насельніцтва, у краіне арганізавана інфармаванне аб неабходнасці правядзення кашэння зерневых культур і складзіравання іх на прысядзібных участках у даступных для пад’езда зернеўборачных камбайнаў і наступнай малацьбы.

Пагодныя ўмовы з-за моцных дажджоў не дазваляюць зернеўборачным камбайнам выехаць на палеткі і на прысядзібныя ўчасткі жыхароў нашага раёна. Таму кожны, хто зацікаўлены ў захаванні ўласнага вырашчанага зерня, павінен скасіць збажыну і складзіраваць яе ў тым месцы, на якім без перашкод можна будзе правесці малацьбу камбайнам.

Як паведамілі нам ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Шаркаўшчынскага райвыканкама, у кожнай гаспадарцы ў наяўнасці ёсць спраўныя зернеўборачныя камбайны, якія кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў выдзяляе насельніцтву для малацьбы зерневых.

Сяргей РАЙЧОНАК.