predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Незвычайны госць на Шаркаўшчынскай зямлі

5 сентября 2016

Незвычайны госць на Шаркаўшчынскай зямлі

У Беларусі пяты раз, упершыню за 20 гадоў, адзначылі белагаловага сіпа.

У Беларусі пяты раз, упершыню за 20 гадоў, адзначылі белагаловага сіпа. Фота за межнага госця недалёка ад балота Ельня зрабіў грамадскі эколаг і пастаянны аўтар часопіса «Родная прырода» Валерый Кавалёнак, які працуе фатографам Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання. — Пра незвычайную птушку велізарных памераў мне паведаміў адзін з мясцовых пастухоў Алег Урбановіч, — расказвае Валерый Кавалёнак. — Ён адшукаў мяне праз маці, што жыве недалёка, у вёсцы Васількова. Каб дабрацца да месца «візіту», патрэбен быў час, але і птушка не спяшалася адлятаць. Прыехаўшы на пашу, Валерый Кавалёнак зрабіў здалёк некалькі кадраў незвычайнага госця, каб не спудзіць яго і захаваць гэту сустрэчу ў гісторыі. Па словах сведак, белагаловы сіп прыляцеў сюды разам з двума бусламі і, адчуваючы небяспеку, шукаў абароны ў гэтых птушак. Наступным вечарам разам з беларускімі крылатымі сябрамі ён пакінуў Віцебшчыну і паляцеў у паўднёвым напрамку.