predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Ордэн Маці для Людмілы Захар’евай

19 мая 2020

Ордэн Маці для Людмілы Захар’евай

15 мая, калі паўсюдна ў нашай краіне адзначаўся Дзень сям’і, Ордэн Маці з рук кіраўніка раёна атрымала жыхарка аграгарадка Дворнава Людміла Сяргееўна Захар’ева.

15 мая, калі паўсюдна ў нашай краіне адзначаўся Дзень сям’і, Ордэн Маці з рук кіраўніка раёна атрымала жыхарка аграгарадка Дворнава Людміла Сяргееўна Захар’ева.

— Лічу, што сённяшні дзень вам запомніцца на ўсё жыццё, — сказаў Дзмітрый Міхайлавіч. — Згодна падпісанаму Указу кіраўніком нашай краіны А.Р.Лукашэнка вы атрымліваеце высокую дзяржаўную ўзнагароду — ордэн Маці. Вельмі прыемна, што ў нашым раёне ёсць такія людзі, якія сваімі адносінамі да жыцця, да сваіх дзяцей даказваюць, што сям’я з’яўляецца асноўным непахісным інстытутам у жыцці кожнага чалавека. Жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя дастатку, дабра, цеплыні і сямейнай утульнасці!

У сям’і Мікалая і Людмілы Захар’евых выхоўваюцца пяць непаўналетніх дзяцей — тры дачкі і два сыны. Самай старэйшай дачцэ дзевяць год, а самаму малодшаму сыну — паўтара годзікі.

— Мы пазнаёміліся з Мікалаем, калі я вучылася ў 11 класе Лужкаўскай СШ, — кажа Людміла. — Пакахалі адзін аднаго, стварылі сям’ю. Цяжкасці, якія нам сустракаюцца на жыццёвым шляху, мы пераадольваем разам. Наша сямейнае шчасце трымаецца на ўзаемных павазе і любові. Толькі так, я лічу, можна і зберагчы сям’ю.

Сяргей РАЙЧОНАК.