31 ліпеня ў Лужках пачаў сваю работу мастацкі пленэр, прысвечаны Халакосту
31 ліпеня ў Лужках пачаў сваю работу мастацкі пленэр, прысвечаны Халакосту. Яго адкрыццё адбылося ля турысцка-інфармацыйнай дошкі, прысвечанай Эліэзеру Бэн-Іегудзе. Арганізатары пленэра – Германавіцкі культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча і мясцовыя ўлады. Пленэр будзе доўжыцца тыдзень, у ім прыме ўдзел каля 15 мастакоў з усёй Беларусі.