Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 июля 2015
23 ліпеня ў краіне пачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Працягнецца ён да 21 жніўня ўключна.
23 ліпеня ў краіне пачаўся збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пасаду кіраўніка дзяржавы. Працягнецца ён да 21 жніўня ўключна. 24 жніўня каля ўніверсама “Родны кут”, насупраць цэнтральнага ўваходу на рынак, прайшоў пікет, арганізаваны членамі ініцыятыўнай групы №1, па збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты на пост Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Жыхары гарадскога пасёлка, якія цалкам раздзяляюць курс палітыкі цяперашняга Прэзідэнта і сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі, ставілі свае подпісы на адпаведных падпісных лістах, тым самым, праяўляючы сваю актыўную грамадзянскую і жыццёвую пазіцыі. Арганізатарамі пікету выступілі раённае аб’яднанне прафсаюзаў, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і раённы камітэт ГА “БРСМ”.
Сяргей РАЙЧОНАК.