Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 мая 2015
З 15 мая пачынаецца купальны сезон. У сувязі з гэтым старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч паведаміў, што вядзецца падрыхтоўка месцаў адпачынку, якія былі вызначаны рашэннем райвыканкама №9 ад 12.01.2015 “Аб падрыхтоўцы к сезону зон масавага адпачынку насельніцтва на вадаёмах Шаркаўшчынскага раёна”. Гэта пляжы ў вёсках Пятровічы і Юзэфова, зона адпачынку па вуліцы Вадап’янава, пляж па вуліцы Вішнёвая, пляж у вёсцы Буда (возера Валозева), пляжы на рацэ Мнюта ў Гарадцы (стары млын) і Лужках (стадыён).
З 15 мая пачынаецца купальны сезон. У сувязі з гэтым старшыня раённага таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч паведаміў, што вядзецца падрыхтоўка месцаў адпачынку, якія былі вызначаны рашэннем райвыканкама №9 ад 12.01.2015 “Аб падрыхтоўцы к сезону зон масавага адпачынку насельніцтва на вадаёмах Шаркаўшчынскага раёна”. Гэта пляжы ў вёсках Пятровічы і Юзэфова, зона адпачынку па вуліцы Вадап’янава, пляж па вуліцы Вішнёвая, пляж у вёсцы Буда (возера Валозева), пляжы на рацэ Мнюта ў Гарадцы (стары млын) і Лужках (стадыён). Адказныя арганізацыі і прадпрыемствы правядуць іх добраўпарадкаванне, вадалазамі будзе праведзена абследванне дна. З 15 мая пачынае сваю работу выратавальны пост на зоне адпачынку па вуліцы Вадап’янава. Трэба ведаць, што згодна з адпаведным рашэннем райвыканкама забараняецца купанне ў наступных месцах: меліярацыйныя каналы, ачышчальныя канструкцыі, пажарныя вадаёмы, сажалкі-кар’еры. Таксама падчас купальнага сезона ў перыяд з 15 мая па 15 верасня забараняецца катанне на лодках, катэрах і іншых плывучых сродках (за выключэннем спецыялізаваных) у месцах, вызначаных для купання.
Пачынаць купанне рэкамендуецца ў сонечнае бязветранае надвор’е пры тэмпературы вады 18-20 градусаў, паветра — 20-25.
Андрэй БУРЭЦ