predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Падарункі дзецям ад прафсаюзаў да новага навучальнага года

5 сентября 2017

Падарункі дзецям ад прафсаюзаў да новага навучальнага года

У першы дзень верасня дзецей, якія часова знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным Цэнтры, наведалі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель і старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін.

У першы дзень верасня дзецей, якія часова знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным Цэнтры, наведалі старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель і старшыня Шаркаўшчынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін. Госці прыйшлі павіншаваць хлопчыкаў і дзяўчынак з пачаткам новага навучальнага года, пажадаць ім паспяховай вучобы і прыкладных паводзін. Іван Канстанцінавіч у якасці падарунка ўручыў выхаванцам пісьмовыя прыналежнасці, кніжкі, цацкі. Дзеці засталіся вельмі задаволеныя такім сюрпрызам і падзякавалі Івану Канстанцінавічу.

У той жа дзень дэпутат наведаў і выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Гэта ўжо не першы візіт Івана Канстанцінавіча Вазміцеля ў дадзеную ўстанову. Вось і цяпер ён зрабіў прыемны сюрпрыз для хлопчыкаў і дзяўчынак, якія тут навучаюцца. Выхаванцы атрымалі школьныя пісьмовыя наборы і цацкі.

Свята павінны адчуваць усе дзеці, нягледзячы на тое, якія складаныя жыццёвыя абставіны напаткалі некаторых з іх у жыцці. Менавіта такой думкі прытрымліваецца Іван Канстанцінавіч.

Сяргей РАЙЧОНАК