Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 ноября 2018
16 лістапада падчас святкавання стогадовага юбілею Латвіі ў Даўгаўпілсе быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскім раённым Саветам дэпутатаў і Даўгаўпілскай краявой думай.
16 лістапада падчас святкавання стогадовага юбілею Латвіі ў Даўгаўпілсе быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве паміж Шаркаўшчынскім раённым Саветам дэпутатаў і Даўгаўпілскай краявой думай. Дагавор аб далейшай сумеснай рабоце падпісалі старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і старшыня думы Даўгаўпілскага краю Арвід Куцынс.
У сярэдзіне лістапада жыхары Латвіі адзначылі 100-годдзе з моманту абвяшчэння незалежнасці сваёй дзяржавы. З гэтай нагоды на ўрачыстым мерапрыемстве ў Цэнтры культуры Даўгаўпілскага краю “Варпа” прайшло ўрачыстае мерапрыемства. На ім ушанавалі людзей, якія ў 2018 годзе ўнеслі значны ўклад у развіццё свайго краю. Дэлегацыю Шаркаўшчынскага раёна на ўрачыстасці ў Латвіі прадставілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і галоўны спецыяліст раённага выканаўчага камітэта Наталля Анатольеўна Арэшкава.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ