Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 декабря 2016
Падчас правядзення першага адкрытага міжрэгіянальнага фестывалю ансамблевай музыкі “Вясёлка сугуччаў” у Шаркаўшчынскім райвыканкаме быў падпісаны пратакол намераў аб супрацоўніцтве паміж Зарасайскім раённым самакіраваннем Літоўскай Рэспублікі і Шаркаўшчынскім раёнам Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Падчас правядзення першага адкрытага міжрэгіянальнага фестывалю ансамблевай музыкі “Вясёлка сугуччаў” у Шаркаўшчынскім райвыканкаме быў падпісаны пратакол намераў аб супрацоўніцтве паміж Зарасайскім раённым самакіраваннем Літоўскай Рэспублікі і Шаркаўшчынскім раёнам Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. У межах заключанага пагаднення рэгіёны дзвюх краін маюць намер развіваць доўгатэрміновае супрацоўніцтва ў галінах эканомікі, аховы здароўя і навакольнага асяроддзя, у сацыяльна-культурнай сферы з мэтай прыцягнення інвестыцый і рэалізацыі сумесных праектаў. Акрамя гэтага, пагадненне прадугледжвае абмен дэлегацыямі на ўзроўні кіраўніцтва і ў розных галінах дзейнасці на аснове ўзаемнай дамоўленасці, будзе садзейнічаць устанаўленню прамых кантактаў паміж структурамі гаспадарчай дзейнасці і ўстановамі, што знаходзяцца на тэрыторыі названых рэгіёнаў, і абмену інфармацыяй аб інвестыцыйным патэнцыяле бакоў. Пратакол намераў аб супрацоўніцтве падпісалі старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч і мэр Зарасайскага раёна Нікалаюс Гусевас.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ