Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14 февраля 2013
На працягу мінулых трох тыдняў праходзіў чэмпіянат раёна па валейболу ў першай лізе сярод мужчын памяці Э. А. Корсака. Вечарамі ў спартыўнай зале РДК наймацнейшыя валейбалісты гарадскога пасёлка і раёна высвятлялі ў азартных напружаных паядынках лепшых.
На працягу мінулых трох тыдняў праходзіў чэмпіянат раёна па валейболу ў першай лізе сярод мужчын памяці Э. А. Корсака. Вечарамі ў спартыўнай зале РДК наймацнейшыя валейбалісты гарадскога пасёлка і раёна высвятлялі ў азартных напружаных паядынках лепшых. Па выніках усіх сустрэч месцы размеркаваліся наступным чынам: 6-ае месца заняла каманда Шаркаўшчынскай СШ №1, 5-ае — ДБУ-26, 4-ае — «Княж», 3-яе — Дэпартамент Аховы, 2-ое — РАУС. Перамогу, прайшоўшы чэмпіянат без паражэнняў, адсвяткавала каманда райвыканкама, у якой і выступаў Эдуард Корсак. 12 лютага адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў турніру. Удзельнікі каманд атрымалі дыпломы і медалі. Жонка Эдуарда Аляксандравіча Корсака Альдона Іванаўна асабіста павіншавала лепшых валейбалістаў і ўручыла камандзе пераможцаў падарунак ад сябе.
Традыцыйны валейбольны чэмпіянат, які праходзіць штогод, і надалей будзе насіць імя Эдуарда Аляксандравіча Корсака, былога галоўнага рэдактара раённай газеты. Гэта з’яўляецца залогам таго, што памяць пра гэтага добрага чалавека і актыўнага спартсмена будзе захоўвацца ў нашым раёне.
Андрэй БУРЭЦ