Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 декабря 2014
9 сесія Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання прайшла пад кіраўніцтвам яго старшыні У. С. Шпяца. З асноўным дакладам “Аб справаздачы Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна ў 2014 годзе і прагнозных паказчыках на 2015 год” выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч.
9 сесія Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання прайшла пад кіраўніцтвам яго старшыні У. С. Шпяца. З асноўным дакладам “Аб справаздачы Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Шаркаўшчынскага раёна ў 2014 годзе і прагнозных паказчыках на 2015 год” выступіў старшыня раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіч. З дакладамі “Пра раённы бюджэт на 2015 год” і “Пра асобныя пытанні падаткаабкладання” выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама В. А. Лось. “Пра зацвярджэнне Комплекснай праграмы па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна на 2015 год” — з інфармацыяй выступіў намеснік старшыні райвыканкама па інфармаванні насельніцтва і сацыяльных пытаннях Ю. А. Васілеўскі. Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І. І. Міхалёнак паведаміў прысутным пра перадачу пад ахову месцаў пражывання дзікіх жывёл і месцаў, дзе растуць дзікарастучыя расліны, што занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама І. Ф. Бука давяла да ведама прысутных інфармацыю пра вызваленне ад пералічэння ў раённы бюджэт арэнднай платы.