predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Падведзены вынікі працы ўстаноў культуры

4 марта 2015

Падведзены вынікі працы ўстаноў культуры

Работнікі сферы культуры, праца якіх накіравана на прадастаўленне шырокага спектра паслуг адпачынку для ўсіх катэгорый насельніцтва, з кожным годам імкнуцца да пошуку новых сучасных форм і метадаў у сваёй дзейнасці. Для таго, каб адпавядаць сённяшнім запытам насельніцтва, мець грашовы прыбытак ад пазабюджэтнай дзейнасці, важна не толькі на высокім прафесійным узроўні правесці тое або іншае культурна-масавае мерапрыемства, але найперш дэтальна прааналізаваць мэтанакіраванасць затрачаных на яго рэалізацыю грашовых сродкаў. Аб гэтым і іншым ішла гаворка на выніковым сходзе работнікаў устаноў культуры раёна, які адбыўся ў РЦК напрыканцы лютага. З дакладам “Аб выніках работы ўстаноў культуры Шаркаўшчынскага раёна за 2014 год, планах і задачах на бягучы год” выступіла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. М. Шынкевіч.

З дакладамі аб рабоце ўстаноў выступілі намеснік дырэктара РЦК Вікторыя Дубоўская, дырэктар музея Івана Сікоры Наталля Перхуровіч, загадчык Каўшэлеўскага Дома фальклору Надзея Вайцюль і загадчык раённай бібліятэкі Таццяна Райчонак. У рабоце выніковага сходу работнікаў культуры прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Ю.А. Васілеўскі. Ва ўрачыстай атмасферы ён ўручыў Падзякі старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта дырэктару цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алене Фромертас, загадчыку аддзела камплектавання ЦБС Паліне Чарняўскай і спецыялісту па ахове працы Вользе Баярэвіч. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. У. Стома ўручыла граматы, грашовыя прэміі лепшым работнікам і калектывам устаноў культуры па выніках працы за мінулы год. Імі сталі дырэктар раённага Цэнтра культуры — Аксана Сініца, намеснікі дырэктара РЦК — Жанна Пундзіс, Вікторыя Дубоўская і Таццяна Лаздоўская, мастацкі кіраўнік РЦК — Вера Шуман, хормайстар РЦК — Аксана Міронава, мета
дыст дадзенай установы — Алёна Сухаверская, рэжысёр РЦК — Таццяна Крыўка, інжынер РЦК — Уладзімір Пундзіс, кіраўнік народнага клуба “Талака” — Святлана Заіка, метадысты раённага Цэнтра рамёстваў — Ірына Груніна і Аляксей Краўчанка, загадчык Радзюкоўскага СДК — Анна Іванкіў, загадчыкі Жукоўшчынскага і Зоркаўскага сельскіх клубаў — Надзея Кіраенка і Ірына Хаданёнак, бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі — Раіса Гракава, бібліятэкар Буеўшчынскага Дома народнай творчасці — Наталля Кандрацьева, бібліятэкар Кубелеўшчынскага бібліятэкі-клуба — Галіна Фаміна, бібліятэкар Верацееўскай бібліятэкі — Ларыса Мядзелец, настаўнік Шаркаўшчынскай ДШМ — Іван Русецкі, мастацкі кіраўнік Радзюкоўскага СДК — Уладзіслаў Сіманіс, акампаніятар народнага вакальнага ансамбля “Лужкаўскія песняры” — Кацярына Каснікоўская, мастак-афарміцель РЦК — Арсеній Пяткевіч, эканаміст цэнтралізаванай бухгалтэрыі — Алена Траба, калектыў Лужкаўскага і Іёдскага СДК, калектыў Германавіцкага ЦК і НТ, калектыў дзіцячай бібліятэкі, народны фальклорны гурт “Купалінка”. Сертыфікат на набыццё кніжных выданняў на суму 30 мільёнаў рублёў уручаны цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме. Більдзюжскаму СДК уручаны сертыфікат на атрыманне камп’ютарнай тэхнікі на суму 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў. Акрамя таго, Лужкаўскаму і Радзюкоўскаму сельскім дамам культуры падораны ноўтбукі. 

Сяргей РАЙЧОНАК