predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей - 2018”

5 апреля 2018

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей - 2018”

Якімі вы бачыце выратавальнікаў і што ведаеце пра іх дзейнасць? У чым праяўляецца значнасць гэтай мужнай прафесіі?

Якімі вы бачыце выратавальнікаў і што ведаеце пра іх дзейнасць? У чым праяўляецца значнасць гэтай мужнай прафесіі? Ці добра вы засвоілі асновы бяспекі? Паразважаць над гэтымі пытаннямі падрастаючаму пакаленню дапамагае раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей”, які на тэрыторыі нашага раёна праводзіцца звыш 10 гадоў і ўвесь гэты час карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод дзяцей і падлеткаў школьнага ўзросту. 30 сакавіка ў Шаркаўшчынскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі супрацоўнікі Шаркаўшчынскага РАНС Іван Паўлавіч Пальчэх і Віктар Казіміравіч Кужэль падзякавалі хлопцам і дзяўчатам за актыўны ўдзел у конкурсе і ўручылі пераможцам і прызёрам у розных намінацыях дыпломы з невялікімі грашовымі прызамі.

Намінацыя “Верш”:

2 месца – Вераніка Рэдзіка (Шаркаўшчынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі);
1 месца — Юлія Ліпская (Шаркаўшчынская СШ № 1).

Намінацыя “Сувенірны выраб”:

3 месца – Сяргей Бондар (Шаркаўшчынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі);
2 месца — Дар’я Кузняцова (Більдзюжская СШ);
1 месца – Дзмітрый Бондар (ШРЦДіМ).

Намінацыя “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі”:

3 месца – Аляксандр Свяцкі (Шаркаўшчынская СШ № 1);
2 месца – Вікторыя Еўдакімава, Аляксандра Зямец, Соф’я Кашэль (ШРЦДіМ);
1 месца – Станіслаў Брандзін, Генадзь Шамшур (Станіславоўская БШ).

Намінацыя “Малюнак” (7-10 год):

3 месца – Ягор Кінько (Станіславоўская БШ);
3 месца — Марк Яцына (Станіславоўская БШ);
2 месца – Кацярына Белавус (ШРЦДіМ);
2 месца – Максім Савельеў (ШРЦДіМ);
1 месца — Алеся Гембіцкая (Шаркаўшчынская СШ № 1).

“Малюнак” (11-14 год):

3 месца – Анастасія Мятлюк (Радзюкоўская БШ).

“Малюнак” (15-17 год):

1 месца – Крысціна Восіпава (Германавіцкая СШ).

За актыўны ўдзел у конкурсе заахвочвальнымі падарункамі таксама ўзнагароджаны Даніла Протас, Соф’я Яндульская, Алеся Заяц (Радзюкоўская БШ), Анастасія Латышонак, Арына Фокава, Алег Дарашчонак (Іёдская ДС-СШ), Раман Кураленка, Паліна Касарэўская (Станіславоўская БШ), Валерыя Гадуневіч (Більдзюжсая СШ). А творчая работа Алесі Гембіцкай, вучаніцы Шаркаўшчынскай СШ № 1 заваявала 3 месца на абласным этапе конкурса “Выратавальнікі вачамі дзяцей – 2018”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.