Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13 января 2017
Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака за снежань. Сярод малочнатаварных ферм першае месца ў МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі” (загадчык — Галіна Кабак). Прырост вытворчасці малака да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 112 працэнтаў, сярэдні надой на карову — 388 кілаграмаў, колькасць рэалізаванага малака класам “экстра” — 100 працэнтаў, таварнасць — 90,5 працэнтаў.

Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Святланы Хаданёнак з МТФ “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 385 кілаграмаў малака. Другое месца раздзялілі паміж сабой Валянціна Рачыцкая з МТФ “Наваселле” ААТ “Агратэхсэрвіс” і Алена Фурс з МТФ “Трабаўшчына” ААТ “Буеўшчына”, якія ў сярэднім надаілі на адну карову па 323 кілаграмы малака.
Сярод маладых (да 31 года) аператараў машыннага даення лепшай прызнана Надзея Арлова з МТФ “Пялікі” ААТ “Даватарскі”, якая ў сярэднім надаіла на адну карову 718 кілаграмаў малака. На другім месцы Алена Смерцева з МТФ “Шыці” ААТ “Буеўшчына” з паказчыкам 305 кілаграмаў малака.