Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
31 мая 2017
У канцы мая ў раённым Цэнтры культуры прайшоў справаздачны канцэрт Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў. Для педагогаў ён з’яўляецца мерапрыемствам, якое дазваляе падвесці пэўныя вынікі за ўвесь навучальны год, вучням — прадэманстраваць свае навыкі і дасягненні, а бацькам прадстаўляецца магчымасць ацаніць узровень выканаўчага, вакальнага, харэаграфічнага, мастацкага майстэрства сваіх дзяцей.

Гледачам, а асноўную іх частку складалі бацькі навучэнцаў школы, прадэманстравалі відэафільм-справаздачу пра дзейнасць установы за 2016-2017 навучальны год. У ім расказалі пра вучэбны працэс, пра мерапрыемствы, конкурсы і фестывалі, у якіх на працягу года ўдзельнічалі і выкладчыкі школы, і самі навучэнцы. У 2016-2017 навучальным годзе ў Шаркаўшчынскай ДШМ на музычным, харавым, харэаграфічным і мастацкім аддзяленнях навучалася 189 дзяцей. Лепшым вучням, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, дырэктар установы Жанна Леанідаўна Русак уручыла граматы. Сёлета дзіцячую школу мастацтваў закончылі 18 выпускнікоў. Кожны з іх выказаў са сцэны словы ўдзячнасці і павагі ў адрас педагогаў, расказаў пра самыя яркія і незабыўныя моманты за гады вучобы ва ўстанове.
Сяргей РАЙЧОНАК.