predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Памятаем мы – ведаюць нашы дзеці!

15 мая 2018

Памятаем мы – ведаюць нашы дзеці!

Галоўнай мэтай правядзення праграмы-акцыі “Памяць на вякі”, якая прайшла ў дзіцячай бібліятэцы, стала знаёмства дзяцей з гераічнымі помнікамі і мемарыяламі нашай краіны, узведзенымі ў памяць аб вызваліцелях...

Галоўнай мэтай правядзення праграмы-акцыі “Памяць на вякі”, якая прайшла ў дзіцячай бібліятэцы, стала знаёмства дзяцей з гераічнымі помнікамі і мемарыяламі нашай краіны, узведзенымі ў памяць аб вызваліцелях, а таксама выхаванне пачуцця патрыятызму ў маленькіх чытачоў, - паведаміла бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі Людміла Казіцкая – аўтар і вядучая тэматычнай праграмы.

Падчас цікавага мерапрыемства юным наведвальнікам дзіцячай бібліятэкі расказалі пра мемарыяльныя комплекс “Хатынь”, “Дзіцячую Хатынь“ у вёсцы Чырвоны Бераг – мемарыял беларускім дзецям — ахвярам фашызму, гісторыка-культурны комплекс “Лінію Сталіна”, шматлікія іншыя гістарычныя аб’екты, якія датычацца падзей Вялікай Айчыннай вайны.

У другой частцы мерапрыемства дзеці напісалі і адправілі па пошце пісьмы-трохвугольнікі са сваімі пажаданнямі і словамі ўдзячнасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і вязням фашысцкіх концлагераў, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна.

Завяршылася праграма–акцыя ускладаннем кветак да помніка вызваліцелям.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.