predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Пашыранае выніковае пасяджэнне раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

11 февраля 2016

Пашыранае выніковае пасяджэнне раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў

5 лютага ў малой зале райвыканкама прайшло пашыранае выніковае пасяджэнне раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

5 лютага ў малой зале райвыканкама прайшло пашыранае выніковае пасяджэнне раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Халява і старшыня Віцебскага абласнога камітэта дадзенага прафсаюза Уладзімір Мядзелец. У пачатку пасяджэння пра работу раённага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прысутным паведаміла яго старшыня Марыя Талапіла. Раённы камітэт прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў аб'ядноўвае 14 пярвічных арганізацый (362 чалавекі). Самымі шматлікімі пярвічкамі з'яўляюцца арганізацыі Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў (114 чалавек), тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (102), райвыканкама (50), аддзялення Дэпартамента аховы (38). На справаздачных сходах лідарамі пярвічак выбраны кваліфікаваныя і кампетэнтныя работнікі: Марыя Кажура, Валянціна Бараўкова, Рыма Баткоўская, Лёля Кузняцова і іншыя.

Сяргей Халява агучыў інфармацыю пра дзейнасць Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў дзяржустаноў. Уладзімір Мядзелец ва ўрачыстай атмасферы за шматгадовую і добрасумленную працу ўручыў Ганаровую грамату Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў казначэю раённага камітэта дадзенага прафсаюза Маргарыце Баговіч.

Сяргей РАЙЧОНАК