predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Пасяджэнне калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

1 марта 2017

Пасяджэнне калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

У ходзе апошняга пасяджэння калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ішла прадметная размова пра дзейнасць сельгасарганізацый па развіцці жывёлагадоўлі, вытворчасці малака, паляпшэнні паказчыкаў рэалізуемай жывёлагадоўчай прадукцыі за студзень 2017 года.

У ходзе апошняга пасяджэння калегіі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама ішла прадметная размова пра дзейнасць сельгасарганізацый па развіцці жывёлагадоўлі, вытворчасці малака, паляпшэнні паказчыкаў рэалізуемай жывёлагадоўчай прадукцыі за студзень 2017 года. А для большай нагляднасці таго, як на месцах вырашаюцца гэтыя пытанні і над чым трэба працаваць, пасяджэнне было выязным і прайшло на базе ААТ “Ельня-Агра”. У пачатку пасяджэння старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч падкрэсліў актуальнасць разглядаемага пытання. Каб мець дастойныя вынікі працы, сельгаспрадпрыемствам сёння трэба ісці па шляху зніжэння затрат на вытворчасць прадукцыі дзеля павышэння яе канкурэнтаздольнасці. З асноўным дакладам выступіў намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Юрый Георгіевіч Лабуць.

Дырэктар раймплемстанцыі Юрый Багуслававіч Аляхновіч у сваім выступленні агучыў аналіз работы па ўзнаўленню статка буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна за студзень бягучага года і задачах у гэтым накірунку на 2017 год. Пра лячэнне жывёл у сельгаспрадпрыемствах паведаміла выконваючая абавязкі начальніка райветстанцыі Рамуальда Эдуардаўна Вайцяховіч.

У другой, практычнай, частцы пасяджэння яго ўдзельнікі наведалі малочнатаварную ферму “Зорка” ААТ “Ельня-Агра”, дзе азнаёміліся з тэхналогіяй утрымання дойнага статка, кармлення кароў, а таксама тэхналогіяй вырошчвання цялят. Удзельнікі выязнога пасяджэння пры падвядзенні яго вынікаў абмеркавалі іншыя важныя напрамкі дзейнасці па далейшаму развіццю жывёлагадоўлі, работы па паляпшэнні паказчыкаў рэалізуемай прадукцыі. Усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў прынятым рашэнні райвыканкама.

Сяргей РАЙЧОНАК