Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
4 сентября 2014
28 жніўня ў малой зале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе рэлігійных арганізацый. На яго былі запрошаны прадстаўнікі духавенства раёна, работнікі райвыканкама і іншыя зацікаўленыя асобы.
28 жніўня ў малой зале райвыканкама прайшло чарговае пасяджэнне камісіі садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе рэлігійных арганізацый. На яго былі запрошаны прадстаўнікі духавенства раёна, работнікі райвыканкама і іншыя зацікаўленыя асобы. Аб тым, як згодна дзеючаму заканадаўству весці афармленне дакументацыі на капітальныя збудаванні, якія належаць той ці іншай рэлігійнай абшчыне, паведаміў начальнік Глыбоцкага філіяла РУП “Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” Генадзій Бабкевіч. Яго дапоўніла начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Ірына Сулікоўская, якая растлумачыла прысутным парадак афармлення праваўстанаўліваючых дакументаў на зямельныя ўчасткі. Большасць рэлігійных храмаў, размешчаных на тэрыторыі раёна, маюць статус гісторыка-культурных каштоўнасцей. Таму на некаторых пытаннях выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” у сваім дакладзе спынілася намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Шынкевіч. У мінулым годзе пачаўся збор грашовых сродкаў для афармлення ўсёй неабходнай дакументацыі і для вырабу помніка заснавальніку Свята- Успенскай праваслаўнай царквы ў Шаркаўшчыне Канстанціну Жданаву. Шэраг мерапрыемстваў у гэтым накірунку ўжо зроблены, але патрабуецца дадатковае фінансаванне для заканчэння пэўных відаў работ. Аб гэтым паведаміў протаіерэй дабрачынны Шаркаўшчынскай акругі Пётр Бараноўскі. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, падагульняючы папярэдніх выступоўцаў, зачытала інфармацыю аб этнаканфесіянальным становішчы ў краіне, вобласці і ў нашым раёне. Вёў пасяджэнне камісіі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі, які вынес шэраг прапаноў па рашэнні вышэйакрэсленых пытанняў.
Сяргей РАЙЧОНАК