predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

25 августа 2014

Пасяджэнне райвыканкама

22 жніўня адбылося чарговае пасяджэння райвыканкама, на якім разглядалася 6 пытанняў. З дакладам “Аб становішчы і развіцці бытавога абслугоўвання насельніцтва ў Шаркаўшчынскім раёне” выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі.

22 жніўня адбылося чарговае пасяджэння райвыканкама, на якім разглядалася 6 пытанняў. З дакладам “Аб становішчы і развіцці бытавога абслугоўвання насельніцтва ў Шаркаўшчынскім раёне” выступіў намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі. Пра тое, якія паслугі аказваюць насельніцтву іх установы і арганізацыі, і пра пошукі новых форм работы расказалі дырэктар КУП “Шаркаўшчынскі КБА” В. А. Далецкая, старшыня Шаркаўшчынскага райспажыўтаварыства Н. А. Пятрова, дырэктар УКП ЖКГ В. Ф. Бука. Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч заклікаў адказных асоб развіваць сферу паслуг, каб шаркаўчане і жыхары раёна мелі магчымасць задаволіць усе свае бытавыя патрэбы, не выязджаючы за межы нашага раёна. У рабоце пасяджэння прыняла ўдзел начальнік ДУ “Упраўленне бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці” Н. А. Раманькова, якая адзначыла добрыя паказчыкі работы Шаркаўшчынскага КБА і ўказала на тыя праблемы, якія патрабуюць рашэння. Аб рабоце аддзела архітэктуры і будаўніцтва Шаркаўшчынскага райвыканкама расказаў яго начальнік У. П. Касарэўскі, аб выкарыстанні спартыўных пабудоў у сферы фізічнай культуры і спорту — намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Н. А. Арэшкава, аб арганізацыі работы ўсіх суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў па супрацьдзеянню наркаманіі і незаконнаму абароту наркотыкаў на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна — начальнік РАУС С. М. Арэшкаў, аб бязвыплатнай перадачы будынка кацельні ДУА “Іёдская ДС-СШ” УКП ЖКГ — намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму К. Р. Міхнёнак. Па пытаннях нарыхтоўкі і здачы другасных матэрыяльных рэсурсаў выступілі намеснік старшыні райвыканкама А. Д. Далецкі, намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па нарыхтоўках і знешнеэканамічнай дзейнасці Т. М. Голуб, дырэктар УКП ЖКГ В. Ф. Бука. У ходзе пасяджэння раённы камісар райваенкамата А. В. Дубовік уручыў старшыні райвыканкама М. І. Баговічу юбілейны медаль “70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” як работніку дзяржорганаў, які ўнёс значны ўклад у арганізацыю мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню гэтай даты.

Андрэй БУРЭЦ