predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Пасяўная ў ААТ «Буеўшчына» нарошчвае тэмпы

17 сентября 2020

Пасяўная ў ААТ «Буеўшчына» нарошчвае тэмпы

Сельгаспрадпрыемствы раёна завяршылі ўборачную кампанію.

Сельгаспрадпрыемствы раёна завяршылі ўборачную кампанію. Сёлета Шаркаўшчынскі раён адправіў у дзяржаўныя засекі звыш 35 тысяч тон збожжа, а гэта высокі паказчык. Абмалаціўшы апошнія гектары зерневых, хлебаробы дбаюць пра ўраджай наступнага года.

Ажно 1930 гектараў азімых зерневых культур сёлета запланавалі пасеяць аграрыі адкрытага акцыянернага таварыства “Буеўшчына”. Аб’ём вельмі значны, а вось часу для раскачкі няма зусім. 11 верасня мы наведалі гэту гаспадарку. Паўсюдна кіпела работа: ішла ўборка кукурузы, вялося ўзворванне, падрыхтоўка глебы пад сяўбу, на зернесушылцы таксама кіпела праца.

Частка тэхнікі гаспадаркі працавала на 70-гектарным полі за вёскай Мета. Культывацыяй глебы на энерганасычаным трактары “Беларус” МТЗ-3522 займаўся Аляксандр Алексяёнак. Сяўбу пшаніцы праводзіў на “Беларус” МТЗ-3022 у счэпе з пасяўным камбінаваным агрэгатам АПП-6Д Аляксандр Парпуціс. Побач стаяў і загрузчык зерня, на якім працуе механізатар Павел Пяткевіч.

Аляксандр Парпуціс, прыпыніўшы на хвіліну свой трактар, з хваляваннем у голасе прамовіў: “Вельмі не хапае часу на правядзенне сяўбы. У гаспадарцы маецца толькі адзін пасяўны камбінаваны агрэгат з шырынёй 6 метраў. Трактарыст Пётр Ерамееў таксама вядзе сяўбу азімых культур, але ў яго пасяўны агрэгат значнаменьшых памераў — трохметровая сеялка “Лемкен”. Узнікае пытанне: якім чынам у “Буеўшчыне” змогуць пасеяць азімыя зерневыя на плошчы амаль у дзве тысячы гектараў? Улічваючы такую акалічнасць, 11 верасня у гаспадарку Глыбоцкая інтэграцыйная структура тэрмінова накіравала энерганасычаны трактар “Кіравец” К-744 з 12-метровай сеялкай “Амазон”. Дзякуючы гэтаму, мясцовыя аграрыі змогуць павялічыць тэмп пасяўной кампаніі, выйсці на запланаваныя аб’ёмы па сяўбе азімых зерневых культур.

Па стане на 14 верасня ў ААТ “Буеўшчына” падрыхтавана 647 гектараў глебы пад сяўбу, пасеяна 9,5 працэнта азімых зерневых. Пасяўная кампанія пад ураджай наступнага года нарошчвае свае тэмпы.

Сяргей Райчонак