Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 октября 2013
У мінулую суботу, 19 кастрычніка, а дзясятай гадзіне дня, пасля праведзенага рамонту адчыніў свае дзверы для шаркаўшчынскіх пакупнікоў магазін па продажы прамысловых тавараў раённага спажывецкага таварыства ў гарадскім пасёлку насупраць рынку.
У мінулую суботу, 19 кастрычніка, а дзясятай гадзіне дня, пасля праведзенага рамонту адчыніў свае дзверы для шаркаўшчынскіх пакупнікоў магазін па продажы прамысловых тавараў раённага спажывецкага таварыства ў гарадскім пасёлку насупраць рынку. Ва ўрачыстым адкрыцці гандлёвай кропкі прынялі ўдзел кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч і старшыня райспажыўтаварыства Наталля Аляксееўна Пятрова. Яны ж выканалі ганаровую місію — перарэзалі чырвоную стужку на ўваходзе. Пасля чаго адноўлены магазін прыняў сваіх першых пакупнікоў, што ўважліва сачылі за цырымоніяй адкрыцця і з вялікім нецярпеннем чакалі наведвання. Што ж прапануе насельніцтву гандлёвая ўстанова? Тут да патрэб кожнага — тавары на самы розны густ. У аддзелах магазіна можна набыць абутак, адзенне, дзіцячыя цацкі, ювелірныя вырабы. На паліцах размешчаны шырокі асартымент парфумерыі, аформлены куток па продажы спартыўных тавараў і шмат чаго іншага. А дапамагчы пакупнікам зрабіць патрэбны выбар дапамогуць вопытныя і ветлівыя прадаўцы. Падарункам для тых, хто ў дзень адкрыцця зрабіў пакупку на суму звыш 100 тысяч рублёў, была дзесяціпрацэнтная скідка на набыты тавар.
Несумненна, чарговая адноўленая гандлёвая кропка сістэмы райспажыўтаварыства стане запатрабаванай у жыхароў і гасцей Шаркаўшчыны.
Сяргей РАЙЧОНАК.