predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Паспяхова выступілі юныя фізікі з Шаркаўшчынскай СШ №1 на турніры ў Віцебску

20 февраля 2018

Паспяхова выступілі юныя фізікі з Шаркаўшчынскай СШ №1 на турніры ў Віцебску

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі праводзіў абласны турнір юных фізікаў. Зборная каманда школьнікаў СШ №1 прайшла перад гэтым адборачны тур і была запрошана на спаборніцтвы. Пра яе паспяховы ўдзел у турніры нам расказаў кіраўнік каманды, настаўнік фізікі СШ №1 Барыс Серафімавіч Лонскі...

Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі праводзіў абласны турнір юных фізікаў. Зборная каманда школьнікаў СШ №1 прайшла перад гэтым адборачны тур і была запрошана на спаборніцтвы. Пра яе паспяховы ўдзел у турніры нам расказаў кіраўнік каманды, настаўнік фізікі СШ №1 Барыс Серафімавіч Лонскі:

—Трэба сказаць, што каманды ў турніры ўдзельнічалі вельмі моцныя: тры Віцебскія гімназіі прыслалі сваіх прадстаўнікоў, дзве школы Віцебска, а таксама прыехала на турнір каманда з Талачына. Конкурс праводзіўся ў некалькі этапаў. Спачатку былі адборачныя туры, дзе ўдзельнікі каманд паказвалі майстэрства у вядзенні дыскусіі, умела абаранялі сваю кропку гледжання, давалі аргументаваныя адказы на пытанні апанентаў і рэцэнзентаў, членаў журы, дэманстравалі графікі і прэзентацыі, відэаролікі з праведзенымі даследаваннямі. Наша каманда тут выступіла ўпэўнена і выйшла ў фінал. Заключны этап праходзіў вельмі напружана. Кожнае выступленне каманд вызначалася творчым падыходам, няпростымі пытаннямі апанентаў, патрабавальнасцю рэцэнзентаў. І вось, нарэшце, фінал скончаны. У нас дыплом ІІ ступені. Гэта вялікі поспех для нашай каманды у турніры такога кшталту. А вось склад нашай “зорнай” каманды: Рыгор Скурат (9 Б), Арцём Данчыкаў (9 А), Дзмітрый Курэц (9 А), Макар Пундзіс (11 Б), Павел Януш (11 Б), Максім Курушка (11 Б). Поспех у інтэлектуальных спаборніцтвах прынесла нам тое, што ў нас была дружная каманда і ўсе цяжкасці мы пераадольвалі разам, падтрымліваючы адзін аднаго.

Андрэй БУРЭЦ.