predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

10 января 2013

Паспяховае выступленне групы “Музыкі Хрыста”

10 января, Шарковщина /Соб.инф./. Група “Музыкі Хрыста” паспяхова выступіла на фестывалі калядных спеваў “Зорка Бэтлеема”, што праходзіў 4 студзеня ў Міёрах. Група юных спевакоў і выканаўцаў вярнулася з фестываля калядных спеваў  з двума дыпломамі.

10 января, Шарковщина /Соб.инф./. Група “Музыкі Хрыста” паспяхова выступіла на фестывалі калядных спеваў “Зорка Бэтлеема”, што праходзіў 4 студзеня ў Міёрах. Група юных спевакоў і выканаўцаў вярнулася з фестываля калядных спеваў  з двума дыпломамі. У конкурсе ўдзельнічалі 10 груп з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі. Маленькія спевакі Света Клімза, Марыя Стральчонак, Дар’я Маляўка, Кацярына Петух і Віталь Гірстун праспявалі тры калядкі, акампанавалі ім Крысціна Валяўка на гітары і Юлія Сіповіч на скрыпцы.

Юныя шаркаўчане сталі першымі ў дзвюх намінацыях за музыкальнае афармленне і за ўласна спевы, а яшчэ атрымалі прыз ад вядомага беларускага барда Алеся Камоцкага.

“Музыкі Хрыста” займаюцца пры нядзельнай школе ў касцёле Узвышэння Святого Крыжа. Працуюць з імі музычны кіраўнік групы Святлана Гірстун якая з’яўляецца аўтарам выкананых калядак, і Галіна Трызна. Заўсёды падтрымлівае і апякуецца юнымі талентамі пробашч парафіі ксёндз Крыштаф Сілкоўскі.

Дарэчы, сярод прыхільнікаў творчасці шаркаўчан біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін. “Музыкі Хрыста” прымаюць удзел у конкурсе не першы раз і заўсёды вяртаюцца з вялікай колькасцю цікавых уражанняў і добрым настроем, бо на фестывалі можна не толькі сябе паказаць, але і ўбачыць шмат цікавага, пазнаёміцца з такімі ж творчымі людзьмі.

Андрэй БУРЭЦ.