predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Паспяховае выступленне на конкурсе лесарубаў

29 июля 2015

Паспяховае выступленне на конкурсе лесарубаў

Аляксандр Абрамчык не першы год прымае ўдзел у спаборніцтвах “Лесаруб”, якія ладзіць Дзісненскі лясгас. І заўсёды ён аказваецца ў ліку прызёраў гэтага конкурсу прафесійнага майстэрства, а сёлета стаў яго пераможцам. Спаборніцтва “Лесаруб-2015” праходзіла на базе Празароцкага лясніцтва ў Глыбоцкім раёне. Удзел у ім прынялі 18 вальшчыкаў лесу і леснікоў з усіх дзевяці лясніцтваў Дзісненскага лясгасу. Этапы спаборніцтва складаліся з практычных выпрабаванняў, у кожным з якіх улічваліся не толькі хуткасць, але і якасць выканання, за якія налічваліся балы. Аляксандр Абрамчык, значна апярэдзіўшы сваіх сапернікаў, заняў верхнюю прыступку п’едэстала спаборніцтваў “Лесаруб-2015”. На другім месцы апынуўся прадстаўнік Міёрскага лясніцтва Дзяніс Пальчэўскі. “Бронзу” прывёз з сабой дадому калега Аляксандра, таксама вальшчык лесу з Германавіч Віталій Шашок. 17 ліпеня на базе Багушэўскага лясгасу прайшлі абласныя спаборніцтвы “Лесаруб-2015”, на якіх Аляксандр Абрамчык заняў 13-е месца ў індывідуальным заліку і дзявятае каманднае разам з напарнікам Віталіем Шашком. І гэта пры тым, што ўдзельнікаў на абласных спаборніцтвах было больш васьмідзесяці чалавек. Віншуем нашых землякоў з дастойным выступленнем!


Сяргей РАЙЧОНАК.