predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Паспяховае выступленне шаркаўшчынскіх таэквандыстаў

9 апреля 2015

Паспяховае выступленне шаркаўшчынскіх таэквандыстаў

Алімпійскія дні моладзі сярод юніёраў і першынство Віцебскай вобласці сярод кадэтаў па таэквандо прайшлі 4-5 красавіка ў Віцебску. 

Алімпійскія дні моладзі сярод юніёраў і першынство Віцебскай вобласці сярод кадэтаў па таэквандо прайшлі 4-5 красавіка ў Віцебску. Сярод кадэтаў 2001-2003 гадоў нараджэння Даша Машара, вучаніца 7 класа Шаркаўшчынскай СШ №1, упэўнена заняла 1-е месца ў сваёй вагавой катэгорыі 41-44 кг і 24 красавіка будзе абараняць гонар Віцебскай вобласці на першынстве Рэспублікі Беларусь, якое праводзіцца ў Брэсцкай вобласці. Яшчэ адзін кадэт, вучань 6 класа першай школы Іван Хвяцковіч, выступаючы ў вагавой катэгорыі 49-53 кг, датэрмінова з прычыны відавочнай перавагі з лікам 17-5 завяршыў свой першы бой з віцяблянінам. У другім паядынку са спартсменам абласнога цэнтра Іван саступіў саперніку, які быў старэйшы за яго на 2 гады, але змагаўся годна і заняў 3-е месца. У наступны дзень змагаліся юніёры 1998-2000 гадоў нараджэння. І тут вышэй за ўсе пахвалы выступіў Сяргей Сімановіч, вучань 9 класа Шаркаўшчынскай СШ № 2. Ён здолеў атрымаць перамогу ў вагавой катэгорыі юніёраў 45-48 кілаграм, і залатая медаль з дыпломам першай ступені папоўнілі скарбонку яго дасягненняў, з чым мы яго і віншуем. Сяргей будзе прадстаўляць нашу вобласць на рэспубліканскіх Алімпійскіх Днях моладзі, якія адбудуцца ў маі ў горадзе Мінску. Як і Даша Машара, ён атрымае магчымасць праверыць, на што здольны на ўзроўні ўсёй краіны. Давайце пажадаем ім поспеху!

Ігар Іваноў