Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 февраля 2016
У 2016 годзе завяршыўся гуманітарны праект, які ў нашым раёне быў паспяхова рэалізаваны на тэрыторыі дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”.
У 2016 годзе завяршыўся гуманітарны праект, які ў нашым раёне быў паспяхова рэалізаваны на тэрыторыі дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. У рамках гэтага праекта Міжнароднае дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Сафія” закупіла для дома-інтэрната неабходнае абсталяванне, якое зараз дапамагае ажыццяўляць якасны догляд за пражываючымі там людзьмі: у пральню арганізацыі была дастаўлена і ўстаноўлена прамысловая сушыльная машына на 25 кілаграмаў бялізны; на кухню – 2 ванны мыечныя і 3 стэлажы; у падсобным памяшканні пачаў працаваць новы стальны цвердапаліўны вадагрэйны кацёл. Агульная сума сродкаў, затрачаная на рэалізацыю дадзенага праекта ў бягучым годзе, склала 104725290 беларускіх рублёў.
На завяршаючым этапе супрацоўніцтва 18 лютага Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат наведалі гуманітарныя валанцёры Гэры і Кэйлін Джон і выканаўчы дырэктар Міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Сафія” Сяргей Станіслававіч Зубовіч. У рамках візіту былі падведзены вынікі зробленага і ацэнены рэзультаты паспяховага супрацоўніцтва. Шчырыя словы ўдзячнасці гасцям і грамадскаму аб’яднанню “Сафія” выказаў выконваючы абавязкі дырэктара Александроўскага дома-інтэрната Мар’ян Мечыслававіч Паўловіч. Ён адзначыў, што прадстаўнікі гэтай дабрачыннай арганізацыі ўжо не ўпершыню аказваюць дапамогу іх установе.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ