Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
5 мая 2020
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійнымі святамі – Днём друку, Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійнымі святамі – Днём друку, Днём работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі!
Гэтыя даты аб’ядноўваюць людзей мноства прафесій, але аднаго паклікання – забяспечваць адзіную інфармацыйную прастору Рэспублікі Беларусь. Сучаснае грамадства немагчыма ўявіць без газет і часопісаў, штодзённага тэлерадыёвяшчання, найноўшых сістэм камунікацыі. Дзякуючы вашай штодзённай працы вы ажыццяўляеце сувязь органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання з насельніцтвам, несяце грамадзянам важную і патрэбную інфармацыю, якая дазваляе арыентавацца ў сучасных умовах.
Паважаныя сябры! Мы вам удзячны за прафесіяналізм, пачуццё адказнасці, нераўнадушныя адносіны да справы. Спадзяёмся, што і ў далейшым вы будзеце паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі, павышаць якасць і культуру абслугоўвання насельніцтва.
Жадаем вам сямейнага шчасця, моцнага здароўя і новых творчых здзяйсненняў. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена светлымі днямі, а на шляху сустракаюцца добрыя і шчырыя людзі.
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў
У.С.Шпец