Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 апреля 2020
Шчыра і сардэчна віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай.
Шчыра і сардэчна віншуем вас з найвялікшым хрысціянскім святам – Пасхай.
Чыстая, светлая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы людзей, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця. Пасхальная ўрачыстасць дапамагае ўсвядоміць сваю адказнасць за лёс чалавецтва, напамінае кожнаму пра вялікае прызначэнне – зберажэнне і прадаўжэнне жыцця. Велікодныя сімвалы ствараюць узнёслы настрой і пачуццё ўтульнасці ў нашых дамах, у нашых сем’ях.
Дарагія сябры! Няхай у гэтыя цудоўныя веснавыя дні свет вакол вас стане лепшым і прыгажэйшым. Хай Святая Пасха натхніць вас, дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх справах. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і міру.
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў У.С.Шпец