predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

16 июля 2013

Перамога шаркаўчанак на абласным аглядзе-конкурсе самадзейнай творчасці

 

 Штогод Віцебскім абласным упраўленнем МНС праводзіцца агляд-конкурс самадзейнай творчасці сярод работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і членаў іх сем’яў. Асноўнай мэтай арганізатары мерапрыемства ставяць перад канкурсантамі прапаганду традыцый і гістарычнай спадчыны прафесіі пажарнага-выратавальніка. Ад Шаркаўшчынскага РАНС удзел у абласным конкурсе, што прайшоў у Наваполацку, прынялі Святлана Васюк і ўсім вядомы ў нашым раёне гурт “Каліна”, а таксама Лізавета Гуляшка. Удзельнікі “Каліны” выступалі ў намінацыі “Эстрадная песня” і былі цёпла прыняты глядацкай аўдыторыяй. Вышэйшую прыступку п’едэстала агляду-конкурсу ў гэтай жа намінацыі, але ў дзіцячай катэгорыі заняла Лізавета Гуляшка.

 У намінацыі “Беларуская песня” сольны нумар на роднай мове выканала Святлана Васюк. Журы прысудзіла ёй першае месца, аднагалосна выставіўшы вышэйшыя балы. Такім чынам, па выніках абласнога агляду-конкурсу гонар прадстаўляць Віцебшчыну на рэспубліканскім узроўні выпаў Святлане Васюк. Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, а таксама грашовымі прэміямі.

Сяргей РАЙЧОНАК.