predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Першае месца на абласным конкурсе – у Святланы Крышталевіч

11 июня 2015

Першае месца на абласным конкурсе – у Святланы Крышталевіч

Нядаўна ў Віцебску прайшоў 24-ы абласны конкурс па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы, арганізатарам якога выступіла Віцебскае племпрадпрыемства.

Нядаўна ў Віцебску прайшоў 24-ы абласны конкурс па штучнаму асемяненню буйной рагатай жывёлы, арганізатарам якога выступіла Віцебскае племпрадпрыемства. Удзел у мерапрыемстве штогод прымаюць і шаркаўчане — лепшыя тэхнікі-асемянатары гаспадарак раёна. У папярэднія гады спецыялісты гэтай галіны ўваходзілі ў першую дзясятку лепшых з 21 удзельніка (па аднаму ад кожнага раёна). Сёлета права ўдзелу ў выпрабаванні на абласным узроўні выпала тэхніку-асемянатару аддзялення Каўшэлева ААТ “Жвіранка” Святлане Крышталевіч. Жанчына, дарэчы, у 2011 годзе ўжо ўдзельнічала ў абласным конкурсе, але тады яна заняла толькі шостае месца. Сёлета ж Святлане пашанцавала стаць пераможцай дадзенага спаборніцтва. Для перамогі ў конкурсе ў пяці этапах трэба было набраць найбольшую колькасць балаў (да 100 магчымых). Акрамя гэтага, кожны з удзельнікаў атрымоўваў вызначаную колькасць стартавых балаў. Яны налічваліся па выхаду цялят на 100 кароў у арганізацыях, дзе працуюць канкурсанты. У Святланы паказчык склаў 97 цялят, таму яна атрымала найбольшую колькасць стартавых балаў — 25. У наступных этапах, дзе журы ацэньвала тэарэтычныя і практычныя веды ўдзельнікаў, шаркаўчанка таксама выходзіла ў лідары, хоць сама і не спадзявалася на прызавое месца. Тым не менш, па выніках спаборніцтваў Святлана Крышталевіч набрала 99 балаў і заслужана заняла першае месца. Адпаведны дыплом і каштоўны падарунак ёй уручыў генеральны дырэктар РУП “Віцебскае племпрадпрыемства” Фізулі Гасанаў. Сваю важную ролю ў заваяваным першым месце адыгралі вялікі вопыт работы і старанныя адносіны Святланы да працы. У 1983 годзе яна закончыла Ільянскі саўгас-тэхнікум па спецыяльнасці ветфельчар. Накіраванне на далейшую працу малады спецыяліст атрымала ў Шаркаўшчынскі раён, дзе ў мясцовай ветэрынарнай станцыі ёй прапанавалі пасаду па спецыяльнасці ў тагачасным калгасе імя Фрунзе (зараз аддзяленне Каўшэлева ААТ “Жвіранка”). На працягу дванаццаці гадоў Святлана была ветфельчарам, а калі ў 1995 годзе былы старшыня калгаса Іван Міхалёнак прапанаваў перайсці працаваць тэхнікам-асемянатарам, жанчына згадзілася, хоць і не адразу. Вось з таго часу Святлана нязменна займаецца справай аднаўлення грамадскага статка буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемства і тых вяскоўцаў, хто ў сваёй уласнай гаспадарцы трымае карову. Працавітасць, адказнасць, вопыт і прафесіяналізм вылучаюць Святлану Крышталевіч сярод іншых спецыялістаў сельгаспрадпрыемства. За бездакорную працу яна мае граматы, падзякі, не аднойчы яе імя было змешчана на Дошцы гонару. Паспявае Святлана спраўляцца і з хатнімі справамі: дома ў яе вельмі прыгожы і ўтульны інтэр’ер, а на вуліцы ўсё патанае ў кветках, развядзеннем якіх гаспадыня займаецца ў вольны ад працоўных клопатаў час.

Сяргей РАЙЧОНАК