predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Першы тысячнік

14 августа 2015

Першы тысячнік

Раніцай 13 жніўня ў рэдакцыю патэлефанавала намеснік дырэктара КУВСП “Гарадзец” Наталля Катушонак і паведаміла, што камбайнер іх гаспадаркі Юрый Урублеўскі напярэдадні намалаціў тысячу тон збожжа. Юрый першы камбайнер у раёне, які пераадолеў тысячны рубеж у намалоце зерневых. КЗС-1218, за штурвалам якога перадавік абмалочваў апошнія палоскі азімага жыта на полі побач са свінагадоўчым комплексам, прыпыніўся пад чарговую разгрузку. Гэты час і скарысталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Зубовіч і галоўны аграном КУВСП “Гарадзец” Святлана Гараніна, каб павіншаваць перадавіка. Яны ўручылі Юрыю Урублеўскаму дыплом, памятныя падарункі і чырвоны вымпел пераможцы.

Віншаванні ў той дзень прымаў таксама і механізатар дадзенай гаспадаркі Расціслаў Жынгель, які па стане на 12 жніўня на МТЗ-82 перавёз ад камбайнаў амаль 800 тон збожжа.

Гарадзецкія хлебаробы перайшлі “экватар” уборачнай кампаніі. Сёлетнія намалоты радуюць кожнага працаўніка сельгаспрадпрыемства. Да 63 цэнтнераў з гектара давалі ўчасткі азімага жыта каля цэнтральнай сядзібы, па 54 цэнтнеры на круг намалочвалі камбайнеры азімай пшаніцы ва ўрочышчы Красная Гара. Нават яравыя культуры, якія звычайна менш ураджайныя, чым азімыя, далі першапачаткова па 28-35 цэнтнераў з гектара. У засекі гаспадаркі на 12 жніўня было засыпана звыш чатырох тысяч тон збожжа.

У такіх высокіх паказчыках ёсць вялікая заслуга і перадавікоў — Юрыя Урублеўскага і Расціслава Жынгеля — людзей, якія выконваюць адвечную святую справу хлебароба.

Сяргей РАЙЧОНАК.