Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
15 декабря 2015
У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры “Каліна” прэзентавала свой выніковы канцэрт. Калектыў у складзе Святланы Васюк, Вольгі Яцына і Мікалая Кіраенкі спяваў песні, якія даўно абраў сабе ў рэпертуар.
У мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры “Каліна” прэзентавала свой выніковы канцэрт. Калектыў у складзе Святланы Васюк, Вольгі Яцына і Мікалая Кіраенкі спяваў песні, якія даўно абраў сабе ў рэпертуар. Гучалі і новыя музычныя кампазіцыі. “Каліна” мае шмат сяброў. Дарэчы будзе ўспомніць, што ў гэтым музычным гурце ў пачатку яго стварэння спявалі Святлана Лаўрыновіч, Алёна Седзюкевіч, крыху пазней у складзе калектыву была Алена Пагарэлава. Не першы год разам з васюкоўскімі артыстамі спявае і Эдвард Вялічка, ён таксама быў вядучым праграмы. На канцэрце выступіў фіналіст рэспубліканскага конкурсу “Новыя імёны для любімай краіны” Уладзімір Касцюкевіч. “Каліна” і яе сябры сваімі песнямі змаглі стварыць цёплую, утульную атмасферу, а кожны нумар гледачы сустракалі бурнымі апладысментамі. Выступленне доўжылася дзве гадзіны, якія для публікі прамінулі незаўважна. Будзем з нецярпеннем чакаць новых сустрэч з гэтым калектывам, каб зноў слухаць цудоўныя песні ў іх выкананні.
Сяргей РАЙЧОНАК