predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

“Піліпаўскія вячоркі” ў Каўшэлеве

9 декабря 2016

“Піліпаўскія вячоркі” ў Каўшэлеве

На базе Каўшэлеўскага дома фальклору пяты год запар ладзяцца “Піліпаўкія вячоркі” перад пачаткам Каляднага (Піліпаўскага) паста.

На базе Каўшэлеўскага дома фальклору пяты год запар ладзяцца “Піліпаўкія вячоркі” перад пачаткам Каляднага (Піліпаўскага) паста. Пачынаючы мерапрыемства, перад прысутнымі выступіла Надзея Вайцюль. Удзельнікі народнага гурта “Купалінка”, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, спявалі народныя і абрадавыя песні, успаміналі пра сваю маладосць. Прагучалі песні “Каля млына”, “Чыя гэта ніва?”, “Як пайду я ў даліну”, “Шумяць вербы ля грэблі”, “А я бачыў, бачыў” і іншыя. Спрытна танчылі 4 пары даўнейшыя танцы “Кракавяк”, “Польку”, “Какетка” і іншыя. У выкананні народнага ансамля “Каўшэлеўскія музыкі” гучалі народныя мелодыі і полькі. Павесялілі гледачоў дзве гумарэскі, запісаныя ад мясцовых жыхароў: “Бабскі розум — кароткі”, “Пан і фурман”. Дарэчы, каўшэлеўскі фальклорны гурт “Купалінка” існуе 27 гадоў. Гісторыя калектыву пачалася ў 1989 годзе, калі прадстаўнікі розных прафесій аб’ядналіся, каб вывучыць мясцовы фальклор, спяваць, удзельнічаць у народных абрадах. Апроч народных песень у рэпертуары значнае месца займаюць творы, напісаныя на вершы мясцовых паэтаў. Вельмі радасна, што ёсць у нашым раёне такія апантаныя людзі. Вельмі хочацца, каб іх рады папаўняліся, а вопыт перадаваўся маладому пакаленню.

А. СУХАВЕРСКАЯ,
метадыст па фальклоры РЦК