Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
11 декабря 2013
5 снежня ў Германавіцкім сельскім Савеце выязны прыём грамадзян праводзіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Васілій Міхайлавіч Максімаў.
5 снежня ў Германавіцкім сельскім Савеце выязны прыём грамадзян праводзіў старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Васілій Міхайлавіч Максімаў. Сустрэча з жыхарамі сельсавета была запланавана ў рамках маніторынгу стану работы выканаўчых і распарадчых органаў з насельніцтвам. Першай на прыём трапіла жанчына з вёскі Сталіца. Яна пацікавілася своечасовасцю разлікаў за здадзенае малако. Прытым жанчына адзначыла, што малаказборшчык у іх вёсцы працуе добрасумленна. Другое пытанне — рамонт дарогі з Германавіч да Прамян. Мужчына з вёскі Прамяны таксама папрасіў Васілія Міхайлавіча аказаць садзейнічанне ў рамонце узгаданай дарогі. Жыхар Прамян таксама ад імя ўсіх вяскоўцаў выказаў словы падзякі старшыні райвыканкама М. І. Баговічу за рамонт дарогі ад мехмайстэрні в. Сталіца да Каралева. Жыхарка Германавіч папрасіла растлумачыць сітуацыю наконт прыватызацыі жылля ў сельскай мясцовасці — жанчына мае намер прыватызаваць дом, які належыць ААТ “Княж”, а яна з сям’ёй жыве ў ім 14 гадоў.
У гэты ж дзень выязны прыём грамадзян у Станіславоўскім сельскім Савеце праводзіў першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Уладзіміравіч Заранкін. Пытанні, з якімі звярнуліся вяскоўцы да прадстаўніка Дзяржкантролю, тычыліся тлумачэнняў наконт прыватызацыі жылля ў сельскай мясцовасці, звязанае з плануемым пераводам непрыватызаваных дамоў у камерцыйны жыллёвы фонд, а таксама здачы другаснай сыравіны. У рамках выязнога прыёму адбылася сустрэча У. У. Заранкіна з актывам сельскага Савета, кіраўнікамі ўстаноў і арганізацый, размешчаных на яго тэрыторыі, старэйшынамі вёсак. На ёй прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Серафімавіч Шпец і старшыня Станіславоўскага сельскага Савета Алена Георгіеўна Сідарчук. У час сустрэчы ўвага акцэнтавалася на павышэнні эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці, дзейнасці аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў і шэрагу іншых аспектаў. Затым адбылася сустрэча Уладзіміра Уладзіміравіча Заранкіна з працаўнікамі ААТ “Даватарскі”.
Аляксандр БАРЫЛА, Людміла ЛАТЫШОНАК