Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
29 февраля 2016
У раённым Цэнтры культуры адбыўся прафарыентацыйны злёт для вучняў выпускных класаў школ нашага раёна. Падобныя мерапрыемствы праходзяць у гарадскім пасёлку ўжо не першы год: іх мэта – дапамагчы будучым выпускнікам з выбарам будучай прафесіі, а тым, хто ўжо зарыентаваўся ў гэтым напрамку – пацвердзіць правільнасць абранай навучальнай установы.
У раённым Цэнтры культуры адбыўся прафарыентацыйны злёт для вучняў выпускных класаў школ нашага раёна. Падобныя мерапрыемствы праходзяць у гарадскім пасёлку ўжо не першы год: іх мэта – дапамагчы будучым выпускнікам з выбарам будучай прафесіі, а тым, хто ўжо зарыентаваўся ў гэтым напрамку – пацвердзіць правільнасць абранай навучальнай установы. На сустрэчу з будучымі абітурыентамі ў гэты дзень прыехалі прадстаўнікі 7 навучальных устаноў нашай краіны: Аграрнага каледжа УА "Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны", УА "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія", УА "Полацкі дзяржаўны універсітэт", УА "Пастаўскі дзяржаўны прафесіянальна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці", УА "Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж", філіяла УА "БДТУ" "Полацкі дзяржаўны лясны каледж", і УА "Глыбоцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй". Напачатку мерапрыемства перад прысутнымі выступіла начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Валянціна Вільгельмаўна Клімза, якая выказала надзею на тое, што чарговая сустрэча прадстаўнікоў навучальных устаноў і выпускнікоў школ будзе плённай і кожны з маладых людзей атрымае для сябе тую інфармацыю, якая ў будучым абавязкова спатрэбіцца. У час свайго выступлення, Валянціна Вільгельмаўна прааналізавала рэзультаты паступлення моладзі нашага раёна ў мінулым годзе. Так са 166 выпускнікоў сярэдніх школ ў ВНУ паступілі 38 працэнтаў, 50 працэнтаў зараз працягваюць вучобу ў сярэднеспецыяльных навучальных ўстановах, 7,2 працэнта сталі навучэнцамі прафесіянальна-тэхнічных каледжаў. Па стану на сённяшні дзень на тэрыторыі нашага раёна ў сельгаспрадпрыемствах не хапае заатэхнікаў і ветурачоў, у асобных навучальных установах ёсць вакансіі настаўніка англійскай мовы, фізічнай культуры і педагога-псіхолага. Затым перад выпускнікамі выступалі прадстаўнікі вышэйшых, сярэднеспецыяльных і прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў, якія ў час сваіх выступленняў даволі падрабязна расказалі пра ўмовы паступлення, навучання і пражывання сваіх студэнтаў, а таксама пра той узровень адукацыі, які паспяхова забяспечвае высокакваліфікаваны педагагічны састаў. У якасці пацверджання сваіх слоў выступаючыя прадэманстравалі відэаролікі – візітныя карткі сваіх навучальных устаноў. Аб становішчы на рынку працы ў нашым рэгіёне і аб тым, што некаторыя рабочыя спецыяльнасці можна атрымаць на курсах, выпускнікі школ даведаліся з выступлення Людмілы Мар'янаўны Бука, начальніка аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна працоўных адносін Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. У ліку такіх прафесій – электрагазазваршчык, маляр-штукатур, муляр, плітачнік-абліцоўшчык, аператар ЭВМ, кладаўшчык, повар, цырульнік, майстар па манікюры і г. д.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ