Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
1 апреля 2019
У мэтах ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы 25, 26 і 27 сакавіка наш раён з рабочай паездкай наведаў галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Сцяпанаў.
Падчас работы ён наведаў прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы гарадскога пасёлка і раёна незалежна ад формы ўласнасці. Пры правядзенні кантролю асаблівая ўвага надавалася бяспецы эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, прымяненню сродкаў індывідуальнай аховы, наяўнасці нарматыўна-прававых дакументаў па ахове працы, рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы.
27 сакавіка ў вялікай зале райвыканкама прайшоў семінар-вучоба па пытаннях аховы працы і тэхніцы бяспекі. На яго былі запрошаны спецыялісты па ахове працы, старшыні прафсаюзных камітэтаў, пазаштатныя інспектары па ахове працы арганізацый і ўстаноў раёна. У рабоце семінара прынялі ўдзел і выступілі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Рудак, загадчык санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РЦГЭ Валянціна Седзюкевіч.
Галоўны тэхнічны інспектар працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Анатолій Сцяпанаў засяродзіў увагу прысутных на абавязковым выкананні патрабаванняў заканадаўства ў галіне аховы працы, асабліва ў тых арганізацыях, якія тэхнічна аснашчаныя і займаюцца выпускам прадукцыі. Ён жа агучыў некаторыя лічбы статыстыкі па няшчасных выпадках на вытворчасці. Так, па краіне за 2017 год 17 чалавек атрымалі вытворчыя траўмы, несумяшчальныя з жыццём. У мінулым годзе такіх выпадкаў зарэгістравана 21. За два месяцы 2019 года ўжо загінулі 7 чалавек. Асноўнымі прычынамі тут з’яўляюцца невыкананне элементарны правіл бяспекі і фармальны падыход да выканання сваіх абавязкаў спецыялістаў, адказных за ахову працы і тэхніку бяспекі. Прыкладам можа паслужыць і той факт, што ў мінулым годзе аграном ААТ “Даватарскі” атрымаў цяжкую траўму на вытворчасці. Вельмі важна не толькі своечасова і правільна весці дакументацыю ў гэтым накірунку, але і вучыць работнікаў правілам тэхнікі бяспекі, у тэрмін і ў поўнай меры праводзіць інструктажы, у спраўным стане трымаць механізмы і агрэгаты, праца якіх тоіць у сабе вялікую небяспеку для здароўя і жыцця чалавека. Прысутныя ў час семінара змаглі атрымаць грунтоўныя адказы на ўсе ўзнятыя пытанні, якія адносяцца да выканання нарматыўна-прававых актаў у галіне аховы працы.
Сяргей РАЙЧОНАК.