Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
19 мая 2015
У межах ажыццяўлення кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы наш раён з рабочай паездкай наведала рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў пад кіраўніцтвам галоўнага тэхнічнага інспектара працы Анатолія Сцяпанава. У рабоце групы прынялі ўдзел прадстаўнікі раённых прафсаюзных структур, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Падчакс працы інспектараў было наведана 9 прадпрыемстваў і ўстаноў раёна: КУВСП імя Маркава, ААТ “Даватарскі”, “Агратэхсэрвіс”, Шаркаўшчынскі ўчастак Глыбоцкага МКК, філіял АТП-16, ДБУ-26, ДРБУ-131, цэнтральная раённая бальніца, прыватнае прадпрыемства “Камплект-М”. Пры правядзенні кантролю асаблівая ўвага надавалася бяспецы эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання, прымяненню сродкаў індывідуальнай аховы, наяўнасці нарматыўна-прававых дакументаў па ахове працы, рабоце грамадскіх інспектараў па ахове працы.
Са станоўчага боку была адзначана работа ў дадзеным накірунку на ўчастку Глыбоцкага МКК, ДБУ-26, КУВСП імя Маркава. Разам з тым інспектары выявілі шэраг парушэнняў у эксплуатацыі тэхналагічнага абсталявання. Па ўсіх выяўленых парушэннях састаўлены адпаведныя рэкамендацыі па іх ліквідацыі, якія накіраваны ў арганізацыі, дзе праходзіў кантроль, а таксама старшыні раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговічу з прапановай разгледзець пытанне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў на пасяджэнні райвыканкама.
Сяргей РАЙЧОНАК