predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Прафсаюзы ўзнагародзілі перадавікоў корманарыхтоўкі

12 июля 2018

Прафсаюзы ўзнагародзілі перадавікоў корманарыхтоўкі

Старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццянай Мікалаеўнай Альшэўскай падпісана пастанова аб задачах прафарганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні нарыхтоўкі кармоў у 2018 годзе.

Старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццянай Мікалаеўнай Альшэўскай падпісана пастанова аб задачах прафарганізацый па ўдзеле ў падрыхтоўцы і правядзенні нарыхтоўкі кармоў у 2018 годзе. Пастанова прадугледжвае ўзнагароджванне перадавых работнікаў, занятых на корманарыхтоўцы. Пераможцамі прызнаюцца механізатары, якія працуюць на корманарыхтоўчых агрэгатах і якія нарыхтоўваюць сянаж у стрэйч-плёнку. Так, па стане на 9 ліпеня механізатар ААТ “Даватарскі” Вячаслаў Смірноў першым у раёне на агрэгаце КВК-800 змог змяльчыць амаль дзевяць тысяч тон зялёнай масы. На той дзень мужчына запісаў на свой рахунак 8.806 тон “зялёнкі”. З самага пачатку масавай касавіцы лідзіруючыя пазіцыі сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна займаюць механізатары ААТ “Жвіранка” Віктар Цімафееў і ААТ “Агратэхсэрвіс” Сяргей Балай. Першы на трактары МТЗ-3022 у счэпе з агрэгатам “Ралант-375” нарыхтаваў у стрэйч-плёнку 2.541 тону сенажу. Другі на аналагічным трактары ў счэпе з агрэгатам ППУ-1250 нарыхтаваў 1.700 тон высакаякасных кармоў для буйной рагатай жывёлы.

Павіншаваць перадавікоў з высокімі дасягненнямі ў працы прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Мікалаеўна Альшэўская і намеснік начальніка па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Ірына Генадзьеўна Міхалёнак. Механізатары атрымалі дыпломы пераможцаў, а таксама грашовыя прэміі.

Сяргей РАЙЧОНАК.